Утульны горад

Feb 15 2024 9
Утульны горад Podcast artwork

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

• Якім мае быць грамадскі транспарт?
• Адкуль узяліся панэлькі?
• Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
• Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?
• Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
• Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
• Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
• Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
• Чаму мы марым аб уласнай дачы?


Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.