Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х


Episode Artwork
1.0x
0% played 00:00 00:00
Jan 03 2024 11 mins   1

Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х

На вуліцы спыняецца белы бусік. З яго выходзіць чалавек і ветліва прапаноўвае мінаку сесці, бо «ёсць пара пытанняў». Мінак не разумее, што адбываецца. Тады з бусіка выходзяць яшчэ двое і цягнуць яго сілай. Паўгадзіны ў цемры. Дзверы адчыняюцца. Перад ім — шыхт мужчын з дубінкамі… Гэта не Мінск 2020-га. Гэта Усходні Берлін 1980-х.

«Штазі» (Міністэрства дзяржбяспекі ГДР) — аналаг савецкага КДБ з дадаткам нямецкай педантычнасці. Адна з найбольш эфектыўных спецслужбаў часоў халоднай вайны.

«Дзяржава ў дзяржаве», якая стварыла сапраўдную рэальнасць з сусвету Оруэла, на што ў СССР не хапала рэсурсаў ды інтэлекту. На рахунку «Штазі» безліч злачынстваў, за якія… ніхто не панёс пакарання.