ЦІХАНОЎСКАЯ — адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК


Episode Artwork
1.0x
0% played 00:00 00:00
Dec 30 2023 119 mins  

Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І вядома — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі. 00:00 — вырвана з кантэксту 00:25 — як сустракае Новы год 02:13 — ці чытае «Советскую Белоруссию» 02:50 — ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе 04:19 — што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх 06:36 — пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску 07:26 — як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе 10:23 — як перамагла свой галоўны страх 14:43 — што дзеці памятаюць пра Беларусь 17:33 — апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага 18:58 — жыццё — турма? 24:11 — дзе прастора свабоды 25:16 — калі прачынаецца і колькі працуе 27:19 — адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы» 27:55 — чаму не звальняе Франака Вячорку 29:28 — Пракоп'еў — чалавек-свята 33:09 — ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў 34:30 — «Адпусці людзей, не будзь трусам» 36:13 — пытанні ад людзей знутры Беларусі 38:02 — што падштурхоўвае Беларусь да Расіі 41:21 — калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць 43:19 — як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь 44:34 — ці ўзнікла хімія з Зяленскім 48:47 — аб прызначэнні Генадзя Манько 51:14 — як ацэньвае працу Сахашчыка 52:17 — каго прызначыць на замену Азараву 53:17 — пра раскол у «Байполе» 54:52 — што новага адкрыла пра Латушку 56:33 — пра «план Пракоп'ева» 1:00:33 — пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок 1:02:14 — з чаго могуць вырасці перамены 1:05:06 — чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці 1:07:04 — ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай 1:09:18 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі 1:11:01 — пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу 1:13:04 — пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна» 1:14:35 — дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі 1:15:44 — што казаць тым, каму няважная дэмакратыя 1:16:49 — Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы 1:19:48 — што парадавала ў 2023 годзе 1:23:08 — пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні 1:26:35 — пасланне кіраўніцтву Літвы 1:30:00 — пасланне новаму ўраду Польшчы 1:33:47 — як змянілася пазіцыя па Расіі 1:35:10 — чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай 1:38:12 — што б сказала Аляксею і Юліі Навальным 1:39:36 — што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе 1:41:24 — ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м 1:46:53 — хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі 1:48:38 — БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве 1:52:08 — чалавек года 1:52:50 — што б сказала палітвязням 1:54:26 — што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі 1:55:39 — ці прабачыць Лукашэнку 1:56:53 — пажаданні беларусам у новым годзе