У гэтым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане. Падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады.