Каму сёння патрэбны бязвіз. Раман Банцар пра тое, ці вернуцца польскія турысты


Episode Artwork
1.0x
0% played 00:00 00:00
Jul 01 2022 23 mins  
Хуткі выпуск на актуальную тэму. Выбачаемся, за крыху горшую якасць запісу.

З 1 ліпеня і да канца 2022 года Беларусь скасавала візы для грамадзян Польшчы. Афіцыйна - з мэтай падтрымання добрасуседскіх адносін. Пры гэтым, як не дзіўна, Польшча ўнесена ў беларускі спіс “несяброўскіх” краін.

Ці верне новы бязвіз натоўпы польскіх турыстаў на вуліцы Гродна? Ці дапаможа гродзенскім гатэлям, кавярням, музеям і экскурсаводам зарабіць грошы?

Пра перспектывы безвізу мы гаворым з нашым экспертам з Беластоку Раманам Банцарам. У часы першага бязвізу, які працаваў з 2016 да 2020 года, Раман стварыў зручны сайт для заказу турыстычных ваўчараў і такім чынам дапамагаў многім палякам хутка аформіць бязвізавы ў’езд у Беларусь, таму тэму турызму, перадусім польскіх выцечак на Беларусь, ён ведае выдатна знутры.

Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.