З'ехаць і не вярнуцца. Руслан Кулевіч знайшоў мігрантаў, што пакінулі Беларусь 70 гадоў таму - і зняў пра іх кіно


Episode Artwork
1.0x
0% played 00:00 00:00
Jun 29 2022 30 mins   1
Госць першага выпуску - у мінулым самы хуткі журналіст Гродна (а сёння - Беластока), краязнаўца і папулярызатар гісторыі - Руслан Кулевіч.

На свой 31-ы дзень народзінаў ён узяў ды апублікаваў на YouTube фільм “Апошнія сведкі”. Гэта дакументальны фільм-размова з трыма сталымі жанчынамі, якія яшчэ дзецьмі пакінулі пасляваенны Гродна ў межах рэпатрыяцыі.

Мы пагутарылі з Русланам пра тое, як фільм дапаўняе яго ранейшыя кнігі пра Гродна 1930-40-х гадоў, які досвед ён атрымаў на здымках, як вопыт міграцыі адбіўся на яго разуменні герояў і што будзе, калі ён ужо ніколі не вернецца ў Гродна. Таксама мы не забылі запытаць, хто мог бы зараз замяніць Кулевіча ў горадзе. Што адказаў Руслан - слухайце ў падкасце.

З.Ы. Запрашаем падпісацца на наш сяброўскі падкаст "Говорит Гродно".

З.З.Ы. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.