Мова 404

Feb 13 2023 2 mins 2
Мова 404 Podcast artwork

«Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах. «Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці. У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас. Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная. Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз. Прыемнага праслухоўвання!