OM – Open Muzej Podcast

Jun 05 2024 1
OM – Open Muzej Podcast artwork

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.
Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.