«Атожылкі няскоранай дубровы»

Apr 22 2024 45 mins 1
«Атожылкі няскоранай дубровы» Podcast artwork

«Атожылкі няскоранай дубровы» – гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі ды іншымі творцамі, якія апынуліся за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і сітуацыі нявызначнасці, а таксама пра выклікі і магчымасці, якія паўстаюць перад намі ва ўмовах разарваных сувязяў, непрыняцця і цэнзуры.
«Атожылкі няскоранай дубровы» – гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі, што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі.

Падкаст падрыхтаваны культурна-асветніцкім парталам Budzma.org.
Вядоўцы – радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.